Анонс заняткаў і будучых мерапрыемстваў
- Падрабязнасці
- Абноўлена 19.03.2018 13:17
- Апублікавана 19.03.2018 08:51
Клуб культурна-гістарычнай рэканструкцыі "Паўночная вежа" праводзіць заняткі па танцах 19 ст. (вальсы, кадрылі, кантрадансы, катыльёны, паланэз, мазурка і іншыя танцы 19 ст.).
Навучанне танцам 19 ст. праходзяць штотыдзень у панядзелак а 19-й гадзіне ў Культурна-гістарычным комплексе "Залатое кола горада Віцебска “Дзвіна” (вул.Чайкоўскага, 3, 5).
Заняткі па танцах бясплатныя. Удзел у іх могуць прыняць усе ахвочыя, незалежна ад узросту і ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі.
Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца да кіраўнікоў клуба:
https://vk.com/id88524178, https://www.facebook.com/profile.php?id=100001621098845 (Эля Каржыцкая)
https://vk.com/krywi4, https://www.facebook.com/chryscina.bondarawa (Крысціна Бондарава)
Азірніцеся ў ХІХ стагоддзе!