Восеньскі баль у Крычаве

Балем 8 кастрычніка 2016 года ў палацы Пацёмкіна і Галынскіх ў Крычаве Магілёўскай вобласці быў адчынены VІ бальны сезон. На свята з'ехаліся госці з Беларусі і Расіі - Віцебска, Барысава, Мінска і Масквы.

Перад балем госці мелі мажлівасць пашпацыраваць вакол сядзібы, а пазней агледзець залі палаца, прагуляцца па іх ды паслухаць аповяды пра гісторыю родаў, што жылі тут.

На балі традыцыйна танцам таварышыў акампанемент музычнага калектыва "Doux Souvenir" з горада Мінска. Госці мелі мажлівасць атрымаць асалоду ад танцаў у трох аддзяленнях: патанчыць модныя катыльён, кадрылю, вальс, алеманд, кантрадансы і, вядома, паланэз.

Маем спадзеў, што баль стаўся цудоўнай разагрэўкай для будучага бурлівага бальнага сезона.

 

Баль у сядзібе Нямцэвічаў

muzyka

V бальны сезон быў зачынены 4 чэрвеня 2016 года балем у сядзібе 18 стагоддзя ў вёсцы Скокі Брэсцкай вобласці.

Палац раней належыў Нямцэчам - знакамітаму беларускаму шляхецкаму роду. Самы вядомы з гэтай сям'і - Юльян Урсын Нямцэвіч - быў пісьменнікам, гісторыкам, палітычным дзеячам. Вядомы ён таксама і як паплечнік Тадэвуша Касцюшкі.

Святочны дзень балю пачаўся невялікім шпацырам па Бярэсці, працягнуўся наведваннем "Рахвала" - калоны св. Рафаілу, што была ўсталявана шчэ ў часы дзяцінства Юльяна Урсына на тым месцы, дзе быў першы (драўляны) дом і дзе ён нарадзіўся. У другім - ужо мураваным - доме, што быў пабудаваны яшчэ бацькам Юльяна Нямцэвіча, і прайшоў наш баль.

Моцная летняя залева не дала магчымасці прагуляцца па парку перад балем і выпіць духмяную зёлкавую гарбатку на тэрасе, але дазволіла прыемнай прахалодзе патрапіць у бальную залу, спякотную ад хуткіх танцаў.

Вясёлыя кантрадансы, мілыя катыльёны, шпаркая кадрыля застануцца для ўсіх гасцей сапраўды прыемным успамінам, паколькі яны адбываліся пад акампанемент музычнага калектыву "Doux Souvenir".

Дзякуючы ўсім госцям, што завіталі з Мінска, Віцебска, Барысава, Масквы і Санкт-Пецярбурга, атмасфера балю была дужа ўтульнай і светлай!

 

 

Адкрыццё V бальнага сезона

Урачыстае адкрыццё V бальнага сезона адбылося 12 верасня 2015 года ў горадзе Наваградку ў Доме-музеі А. Міцкевіча.

Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!..
Што варта ты, ацэніць той належным чынам,
Хто цябе страціў. Вось красу тваю жывую
Зноў бачу і апісваю, бо скрозь сумую. (А. Міцкевіч "Пан Тадэвуш")
Дом-музей Адама МІцкевіча гасцінна адчыніў свае дзверы аматарам Танцаў і Паэзіі і запрасіў на баль, які адбыўся 12 верасня 2015 года ў флігелі на тэрыторыі музея. Сёлета быў адчынены ўжо пяты бальны сезон.  

На балі можна было пацешыць сябе ад душы танцамі 19 стагоддзя: лендлерам-алемандам, кантрадансамі "Надзея", "1 красавіка", "Вясёлы хлопец", кадрылямі "Этрурыя", "Лансье", "Французскай кадрыляй", вальсавымі катыльёнамі і іншымі танцамі. Традыцыйна святочны вечар адчыніў паланэз. У музычна-літаратурным салоне прагучалі творы М.Кл. Агінскага, Фр. Шапэна, Л. Бетховена, а таксама вершы А.Міцкевіча.

Акрамя таго, да пачатку балю паненак і паноў чакала  прагулка па старажытнай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага і экскурсія па музеі Адама Міцкевіча.

 

 

Баль у Крычаве

20 верасня 2014 года адбылося чарговае адкрыццё бальнага сезона ў сядзібе 18 стагоддзя Пацёмкіна і Галынскіх у Крычаве (Магілёўская вобласць). Гасцей балю з Мінска, Віцебска, Барысава балю чакалі праменад па парку ля палаца, экскурс па музеі, танцы, фуршэт, музычны салон.

 

 

 

 

 

 

 

Пікнік у Прылуках

piknik21 чэрвеня 2014 года адбыўся пікнік у сядзібе графа Эмерыка Захар'яша Мікалая Севярына фон Гуттэн-Чапскага ў Прылуках (пад Мінскам).

Госці з Барысава, Віцебска і Мінска прыбылі ў карэтную графа. Дзень распачаўся шпацырам па парку ды ваколіцах сядзібы. А ў працягу дня гасцей чакаў фуршэт на траве, рамансы і танцы ў палацы.

 

 

 

 

 

 

Joomla templates by a4joomla