Ноч музеяў

Цікавым досведам стаў удзел у Ночы музеяў 17 траўня 2014 года. Гэтая падзея адбылася ў Віцебскім мастацкім музеі з 22 да 1-й гадзіны ночы. Увазе гледачоў былі прапанаваны танцы 19 стагоддзя: кантрадансы, вальсы, катыльёны, кадрылі ("Прыхваць містэра Бэвэрыджа", "Ветраны гасконец", "Галандскі шкіпер", "Герцаг Пёрцкі", "Кембрыджскі вальс", "Вальс герцага Кенцкага" і інш.). Гледачы не толькі назіралі за танцамі, але і з задавальненнем далучыліся да катыльённай гульні "Таямнічыя рукі".

 

 

Гарадскі салон

salon22 сакавіка ў КГК "Залатое кола Віцебска "Дзвіна" прайшоў салон 19 стагоддзя, адкрыты для ўсіх цікаўных і зацікаўленых роднай гісторыяй людзей.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра тагачасную эпоху, моду, этыкет, паспрабавалі сябе ў настольных і картачных гульнях, прагледзелі за гарбатай газеты і часопісы мод 1811-1812 г.г. 

Салонны вечар быў расфарбаваны таксама фартэпіаннымі кампазіцыямі і рамансамі пад гітару.

Дрэс-код удзельнікаў быў дастаткова не строгі - касцюм для кавалераў і вячэрняя сукенка для дам. Бо салон не меў на мэце цалкам аднавіць эпоху, толькі хутчэй на пэўны час азірнуцца ў 19 стагоддзе і атрымаць асалоду ад захапляльнага беларускага мінулага.

Майстар-клас па мужчынскіх касцюмах 19 ст.

строй

28 лютага а 18-й гадзіне ў памяшканні клуба "Паўночная вежа" адбылося абмеркаванне мужчынскай моды пачатку 19 ст. і майстар-клас па шыццю мужчынскага касцюма п.19ст.

 

 

 

 

 

“Рэдуты” – маскарадны танцавальны вечар

Рэдуты

22 лютага 2014 года ў Віцебскім мастацкім музеі адбыліся "Рэдуты".

“Рэдуты” – унікальны танцавальны вечар, які існаваў выключна на тэрыторыі Беларусі ў 19 ст.

Традыцыю правядзення маскарадаў, якія ў Рэчы Паспалітай атрымалі назву “Рэдутаў” (ад італ. ridotto – баль з маскамі) прывезла ў пачатку XVI ст. жонка Сігізмунда I Старога Бона Сфорца.

 

Падрабязней...

Майстар-клас па прычосках 19 ст.

14 лютага ў памяшканні клуба рэканструкцыі “Паўночная вежа” адбыўся майстар-клас па жаночых прычосках 19 ст. Удзельнікі імпрэзы вучыліся рабіць прычоскі для балю паводле абраных выяў пачатку 19 ст.

Joomla templates by a4joomla