“Рэдуты” – маскарадны танцавальны вечар

Рэдуты22 лютага 2014 года ў Віцебскім мастацкім музеі адбыліся "Рэдуты".

“Рэдуты” – унікальны танцавальны вечар, які існаваў выключна на тэрыторыі Беларусі ў 19 ст.

Традыцыю правядзення маскарадаў, якія ў Рэчы Паспалітай атрымалі назву “Рэдутаў” (ад італ. ridotto – баль з маскамі) прывезла ў пачатку XVI ст. жонка Сігізмунда I Старога Бона Сфорца.

Калісьці на ім бавілі час не толькі простыя гараджане, але і знатныя прадстаўнікі шляхты, якія маглі схаваць сваю прысутнасць за маскай і, не баючыся, прызнацца ў сваіх прыхільнасцях да ўпадабанага ўдзельніка “Рэдутаў”.

Госці гэтых “Рэдутаў” прыехалі а 14-ай гадзіне, а ў 16.00 распачалася танцавальная частка “Рэдутаў”.

Удзельнікаў гэтага вечару чакалі настольныя гульні 19 ст., газеты з навінамі 1812 года, часопісы мод 1811-12 г.г. і, канешне ж, багатая танцавальная праграма, якая ўключала пяшчотныя і гарэзлівыя кантрадансы (“Кембрыджскі вальс”, “Падмані даму”, “Вольныя муляры”, “Вясёлы хлопец”, “Свечкі ў цемры”, “Герцаг Пёрцкі”, “Галандскі шкіпер”), катыльёны (“Прытулак грацый”, ампірны вальс-катыльён №3, а таксама галапада, лендлер-алеманд, “Французская кадрыля” і іншыя танцы.

Паміж аддзяленнямі гасцей чакалі вершаваныя і музычныя сюрпрызы: раманс “Ты мне вясною прыснілася” і раманс паводле верша Уладзіслава Сыракомлі.

Joomla templates by a4joomla