Гарадскі салон

salon22 сакавіка ў КГК "Залатое кола Віцебска "Дзвіна" прайшоў салон 19 стагоддзя, адкрыты для ўсіх цікаўных і зацікаўленых роднай гісторыяй людзей.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра тагачасную эпоху, моду, этыкет, паспрабавалі сябе ў настольных і картачных гульнях, прагледзелі за гарбатай газеты і часопісы мод 1811-1812 г.г. 

Салонны вечар быў расфарбаваны таксама фартэпіаннымі кампазіцыямі і рамансамі пад гітару.

Дрэс-код удзельнікаў быў дастаткова не строгі - касцюм для кавалераў і вячэрняя сукенка для дам. Бо салон не меў на мэце цалкам аднавіць эпоху, толькі хутчэй на пэўны час азірнуцца ў 19 стагоддзе і атрымаць асалоду ад захапляльнага беларускага мінулага.

Joomla templates by a4joomla