Адкрыццё V бальнага сезона

Урачыстае адкрыццё V бальнага сезона адбылося 12 верасня 2015 года ў горадзе Наваградку ў Доме-музеі А. Міцкевіча.

Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!..
Што варта ты, ацэніць той належным чынам,
Хто цябе страціў. Вось красу тваю жывую
Зноў бачу і апісваю, бо скрозь сумую. (А. Міцкевіч "Пан Тадэвуш")
Дом-музей Адама МІцкевіча гасцінна адчыніў свае дзверы аматарам Танцаў і Паэзіі і запрасіў на баль, які адбыўся 12 верасня 2015 года ў флігелі на тэрыторыі музея. Сёлета быў адчынены ўжо пяты бальны сезон.  

На балі можна было пацешыць сябе ад душы танцамі 19 стагоддзя: лендлерам-алемандам, кантрадансамі "Надзея", "1 красавіка", "Вясёлы хлопец", кадрылямі "Этрурыя", "Лансье", "Французскай кадрыляй", вальсавымі катыльёнамі і іншымі танцамі. Традыцыйна святочны вечар адчыніў паланэз. У музычна-літаратурным салоне прагучалі творы М.Кл. Агінскага, Фр. Шапэна, Л. Бетховена, а таксама вершы А.Міцкевіча.

Акрамя таго, да пачатку балю паненак і паноў чакала  прагулка па старажытнай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага і экскурсія па музеі Адама Міцкевіча.

 

 

Joomla templates by a4joomla