Баль у сядзібе Нямцэвічаў

muzyka

V бальны сезон быў зачынены 4 чэрвеня 2016 года балем у сядзібе 18 стагоддзя ў вёсцы Скокі Брэсцкай вобласці.

Палац раней належыў Нямцэчам - знакамітаму беларускаму шляхецкаму роду. Самы вядомы з гэтай сям'і - Юльян Урсын Нямцэвіч - быў пісьменнікам, гісторыкам, палітычным дзеячам. Вядомы ён таксама і як паплечнік Тадэвуша Касцюшкі.

Святочны дзень балю пачаўся невялікім шпацырам па Бярэсці, працягнуўся наведваннем "Рахвала" - калоны св. Рафаілу, што была ўсталявана шчэ ў часы дзяцінства Юльяна Урсына на тым месцы, дзе быў першы (драўляны) дом і дзе ён нарадзіўся. У другім - ужо мураваным - доме, што быў пабудаваны яшчэ бацькам Юльяна Нямцэвіча, і прайшоў наш баль.

Моцная летняя залева не дала магчымасці прагуляцца па парку перад балем і выпіць духмяную зёлкавую гарбатку на тэрасе, але дазволіла прыемнай прахалодзе патрапіць у бальную залу, спякотную ад хуткіх танцаў.

Вясёлыя кантрадансы, мілыя катыльёны, шпаркая кадрыля застануцца для ўсіх гасцей сапраўды прыемным успамінам, паколькі яны адбываліся пад акампанемент музычнага калектыву "Doux Souvenir".

Дзякуючы ўсім госцям, што завіталі з Мінска, Віцебска, Барысава, Масквы і Санкт-Пецярбурга, атмасфера балю была дужа ўтульнай і светлай!

 

 

Joomla templates by a4joomla