Восеньскі баль у Крычаве

Балем 8 кастрычніка 2016 года ў палацы Пацёмкіна і Галынскіх ў Крычаве Магілёўскай вобласці быў адчынены VІ бальны сезон. На свята з'ехаліся госці з Беларусі і Расіі - Віцебска, Барысава, Мінска і Масквы.

Перад балем госці мелі мажлівасць пашпацыраваць вакол сядзібы, а пазней агледзець залі палаца, прагуляцца па іх ды паслухаць аповяды пра гісторыю родаў, што жылі тут.

На балі традыцыйна танцам таварышыў акампанемент музычнага калектыва "Doux Souvenir" з горада Мінска. Госці мелі мажлівасць атрымаць асалоду ад танцаў у трох аддзяленнях: патанчыць модныя катыльён, кадрылю, вальс, алеманд, кантрадансы і, вядома, паланэз.

Маем спадзеў, што баль стаўся цудоўнай разагрэўкай для будучага бурлівага бальнага сезона.

 

Joomla templates by a4joomla